Главная » 2014 » Май » 4 » Увекавечым памяць землякоў
15:35
Увекавечым памяць землякоў
«Працоўная слава» грамадска-палiтычная газета Валожынскага раёна.
Нядаўна на нашу пошту прыйшоў ліст ад Васіля Мікалаевіча Бардава – кіраўніка групы "Пошук-213” – суполкі, якая ўжо 30 гадоў увекавечвае ў сродках масавай інфармацыі і на сайце www.213sp56sd.ucoz.ru памяць ветэранаў 213-га стралковага палка, якія сустрэлі Вялікую Айчынную вайну 22 чэрвеня 1941 года на дзяржаўнай мяжы каля Гродна. Служылі там і выхадцы з Валожыншчыны, лёс многіх застаўся невядомым.  Мы друкуем гэты тэкст без паправак назваў населеных пунктаў і прозвішчаў – так, як піша аўтар пісьма.
У маі 1941 года з Валожыншчыны на ваенныя зборы ў 213 стралковы полк прызвалі 17 чалавек. Трое з іх пасля вайны вярнуліся дадому, 10 – загінулі, астатнія прапалі без вестак. Але нядаўна ўдалося знайсці карткі некаторых палонных і праліць святло на іх лёс. Праз газету мы б хацелі знайсці нашчадкаў тых прызыўнікоў, абмяняцца інфармацыяй з імі, расказаць пра тое, што нам удалося даведацца, па магчымасці атрымаць ад сваякоў ветэранаў 213-га палка іх фота, даваенныя пісьмы з арміі, успаміны выжыўшых пра тое, як яны сустрэлі вайну. Гэту інфармацыю і матэрыялы мы змесцім на нашым сайце. Дачку жыхара вёскі Бабровічы Маісея Францавіча Насовіча, які вярнуўся пасля вайны, мы ўжо знайшлі ў Мінску, але былі б рады, калі б адгукнуліся тыя, хто яшчэ ведаў яго і каму ён расказваў пра Вялікую Айчынную. Цяпер мы шукаем родных ТУПЕКА Івана Алаісеевіча (Аляксеевіча?), які нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Шумайць (Жомаідзь? – заўв. рэд.) Сакаўскага сельсавета. Ён быў прызваны ў 213-ты полк 7 мая 1941 года, і ў 1950-ым расказаў у ваенкамаце пра гібель П. М. Гардынца. Ці жывуць у вашым раёне яшчэ яго нашчадкі? Што яны захавалі? Магчыма, у Бабровічах (ці ў раёне) жывуць сваякі Аляксандра Іванавіча КАРАЛЯ, які нарадзіўся ў 1916 годзе? Нам стала вядома, што ён быў байцом адной з трох мінамётных рот. Вярнуўшыся дадому, ён у ваенкамаце расказваў пра лёс С. П. Станкевіча. Цяпер пра тое, што мы можам паведаміць сваякам загінуўшых прызыўнікоў. Магчыма, у Слайкоўшчыне жывуць яшчэ блізкія Пятра Мартынавіча ГАРДЫНЦА. І. А. Тупека паведаміў, што 22-23 чэрвеня 1941 года ён быў паранены ў жывот і пры адыходзе палка ад мяжы з 23 на 24 чэрвеня знаходзіўся ў абозе з іншымі параненымі. Дабраўшыся да пераправы праз Нёман, ён памёр і быў пахаваны на беразе гэтай ракі. Можа, у сям’і ветэрана ёсць якіясь яго фотаздымкі або пісьмы з арміі? Іосіфа Адамавіча СКРУНДЗЯ з вёскі Мяшчаны (Мішаны? – заўв. рэд.), які нарадзіўся 15.02.1908 года, шукала яго жонка Аліма Адамаўна. Ён лічыўся прапаўшым без вестак, аднак з яго карткі палоннага мы даведаліся, што на другі дзень вайны ён трапіў у палон у шталаг II F № 315 і загінуў 31 кастрычніка 1941 года ў Паўночнай Польшчы (відавочна, у горадзе Торн). Ці жывуць у вёсцы Капусціна сваякі Антонія Пятровіча СТАНКЕВІЧА 15.05.1905 года нараджэння? Мы даведаліся, што дзявочае прозвішча яго маці – Сакалоўская, што ў вёсцы яго чакала жонка Алена Уладзіміраўна. 23 чэрвеня 1941 года ён трапіў у палон і загінуў у снежні таго ж года ў шталагу № 315 г. Хаммерштайн. Ці жывуць у вёсцы Мяшчаны блізкія прапаўшага без вестак Канстанціна Антонавіча СІПАЙЛА (ЗІПАЙЛА) 1909 года нараджэння? Ён трапіў у палон у шталаг № 315 у першы дзень вайны і памёр 11 кастрычніка 1941 года ў г. Торн (магіла № 383). У вёсцы Даміноўшчына Пярчанскага сельсавета (Даманоўшчына Пяршайскага сельсавета? – заўв. рэд.) жыла яго сваячка Аляксандра Янаўна Сіпайла. Няхай адгукнуцца сваякі прапаўшага без вестак Станіслава СЯЎРУКА з вёскі Новікаўшчына 1917 года нараджэння. Дома яго чакала маці – Адэль. Мы даведаліся, што апошняе пісьмо ён адправіў 21 чэрвеня 1941 года з адраса: м. Сапоцкіна, п/я 160, ком. 8 (цікава, ці захавалася яно ў родных?) Гэта адрас вучэбнай роты. Праз тры дні пасля адпраўкі пісьма Станіслаў трапіў у палон у шталаг № 315 і памёр 5 лютага 1942 года ў горадзе Торн. Таксама мы просім напісаць нам сына прапаўшага байца Юсціна Іосіфавіча РЭУТА, які жыве ў вёсцы Міхалова, д. 6, або яго дачку Алену Юсцінаўну Бурачэўскую, што жыве ў той жа вёсцы, у доме № 9. Мы хочам паведаміць ім, што іх бацька трапіў у палон 25 чэрвеня 1941 года і загінуў 31 кастрычніка ў г. Торн. Пахаваны ў магіле пад нумарам 841. Магчыма, жывуць у Капусціне сваякі Сцяпана Пятровіча СТАНКЕВІЧА, які нарадзіўся там 12.07.1917 года. Дома яго чакала маці Вольга Андрэеўна Станкевіч (Цахялоўская). Стала вядома, што ён трапіў у палон у Лідзе і загінуў 26 жніўня 1941 года. Пахаваны ў Вітцэндорфе. У горадзе Кайзерштайнбрук пахаваны ўраджэнец вёскі Выганічы Антон Пятровіч КРУПСКІ. Ён трапіў у палон у шталаг № 310 і загінуў там 3 студзеня 1942 года. Дома яго чакалі маці Дзергунова Таццяна Антонаўна, а ў Івянцы па вуліцы Баннай, д. 9 – Рэазола Крупская. У магіле пад № 197 у Торне знайшоў вечны спакой Баляслаў Іванавіч ПРАТАСЕВІЧ з вёскі Казарэзы. Апошняе пісьмо жонцы ён адправіў 20 чэрвеня 1941 года з вучэбнай роты 213-га палка, а 23-га трапіў у палон, у шталаг № 315, дзе і памёр 1 кастрычніка 1941 года. Мы запрашаем напісаць на наш сайт сем’і тых ветэранаў 213-га палка, лёсы якіх нам пакуль не ўдалося даведацца. У прыватнасці, можа жывуць у вёсцы Макасічы сваякі прапаўшага Іосіфа Андрэевіча ЛЮБЭЦКАГА 1907 года нараджэння? Можна накіраваць пісьмы на мой дамашні адрас: 230025, г. Гродна, вул. Леніна, д.10, кв. 5, або на e-mail адміністратара нашага сайта: proskurin_roman@mail.ru.
З павагай – Васіль БАРДАЎ і члены "Пошука-213”
Просмотров: 608 | Добавил: Admin | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
ПРЕДУПРЕЖДЕНИЕ
Cайт визуально адаптирован под браузер
Mozilla Firefox скачать/download
В остальных браузерах сайт может отображаться некорректно!
(IE, Opera, Google Chrome и др.)
Рекомендуется установить дополнение uBlock, добавить

В связи с изменением адресации ресурса ОБД-мемориал большинство ссылок не работают. Проводится работа по обновлению ссылок.
Основные источники
ОБД Мемориал Подвиг Народа
Друзья сайта
Песни сайта
Статистика
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа