Главная » 2014 » Май » 04
«Працоўная слава» грамадска-палiтычная газета Валожынскага раёна.
Нядаўна на нашу пошту прыйшоў ліст ад Васіля Мікалаевіча Бардава – кіраўніка групы "Пошук-213” – суполкі, якая ўжо 30 гадоў увекавечвае ў сродках масавай інфармацыі і на сайце www.213sp56sd.ucoz.ru памяць ветэранаў 213-га стралковага палка, якія сустрэлі Вялікую Айчынную вайну 22 чэрвеня 1941 года на дзяржаўнай мяжы каля Гродна. Служылі там і выхадцы з Валожыншчыны, лёс многіх застаўся невядомым.  Мы друкуем гэты тэкст без паправак назваў населеных пунктаў і прозвішчаў – так, як піша аўтар пісьма.
У маі 1941 года з Валожыншчыны на ваенныя зборы ў 213 стралковы полк прызвалі 17 чалавек. Трое з іх пасля вайны вярнуліся дадому, 10 – загінулі, астатнія прапалі без вестак. Але нядаўна ўдалося знайсці карткі некаторых палонных і праліць святло на іх лёс. Праз газету мы б хацелі знайсці нашчадкаў тых прызыўнікоў, абмяняцца інфармацыяй з імі, расказаць пра тое, што нам удалося даведацца, па магчымасці атрымаць ад сваякоў ветэранаў 213-га палка іх фота, даваенныя пісьмы з арміі, успаміны выжыўшых пра тое, як яны сустрэлі вайну. Гэту інфармацыю і матэрыялы мы змесцім на нашым сайце. Дачку жыхара вёскі Бабровічы Маісея Францавіча Насовіча, які вярнуўся пасля вайны, мы ўжо знайшлі ў Мінску, але былі б рады, калі б адгукнуліся тыя, хто яшчэ ведаў яго і каму ён расказваў пра Вялікую Айчынную. Цяпер мы шукаем родных ТУПЕКА Івана Алаісеевіча (Аляксеевіча?), які нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Шумайць (Жомаідзь? – заўв. рэд.) Сакаўскага сельсавета. Ён быў прызваны ў 213-ты полк 7 мая 1941 года, і ў 1950-ым расказаў у ваенкамаце пра гібель П. М. Гардынца. Ці жывуць у вашым раёне яшчэ яго нашчадкі? Што яны захавалі? Магчыма, у Бабровічах (ці ў раёне) жывуць сваякі Аляксандра Іванавіча КАРАЛЯ, які нарадзіўся ў 1916 годзе? Нам стала вядома, што ён быў байцом адной з трох мінамётных рот. Вярнуўшыся дад ... Читать дальше »
Просмотров: 606 | Добавил: Admin | Дата: 04.05.2014 | Комментарии (0)

ПРЕДУПРЕЖДЕНИЕ
Cайт визуально адаптирован под браузер
Mozilla Firefox скачать/download
В остальных браузерах сайт может отображаться некорректно!
(IE, Opera, Google Chrome и др.)
Рекомендуется установить дополнение uBlock, добавить

В связи с изменением адресации ресурса ОБД-мемориал большинство ссылок не работают. Проводится работа по обновлению ссылок.
Основные источники
ОБД Мемориал Подвиг Народа
Друзья сайта
Песни сайта
Статистика
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа